Арганізатары адмяняюць канферэнцыю «Стартап года»

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку дырэктар цэнтра «Стартап Тэхналогіі» Аляксей Шаблоўскі.

unnamed_180.jpg

«Афіцыйна заяўляю, што ў гэтым годзе канферэнцыя "Стартап года" будзе адменена ў сувязі з палітычным крызісам і якая працягваецца пандэміяй», — напісаў Шаблоўскі.
«Бесперапынныя жорсткія затрыманні, крымінальныя справы і ўсялякі пераслед супрацоўнікаў ІТ-кампаній, стартапаў, журналістаў, бізнэсоўцаў, інвестараў, юрыстаў, грамадскіх дзеячаў, закрыццё дзясяткаў сайтаў СМІ - усё гэта робіць немагчымым нармальнае развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі» — упэўнены Аляксей Шаблоўскі.