Багданкевіч — 17 500, Чыгір — 30 000. Колькі будзе каштаваць долар праз год?

Колькі беларускіх рублёў будзе каштаваць адзін долар 19 снежня 2015 году?



blukannie_rublia.jpg

Вось як адказалі на гэтае пытанне сёння вядомыя ў Беларусі фінансісты і эканамісты:
17 500 — былы старшыня праўлення Нацбанку Станіслаў Багданкевіч,
20 150 — эксперт «Лібэральнага клубу» Антон Болтачка,
20 700 — кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук,
21 000 — эканаміст Леў Марголін,
30 000 — былы прэм’ер Міхаіл Чыгір.
Такія адказы гэтыя адмыслоўцы далі падчас круглага стала, які праходзіў 5 студзеня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Дата 19 снежня ўзятая таму, што менавіта ў гэты дзень 2014 году фактычна адбылася дэвальвацыя беларускага рубля.
Цяпер любы чытач можа захаваць гэтую інфармацыю ў сябе, а 19 снежня 2015 году дазнацца, хто лепшы прагназіст.
svaboda.org