«Беларуснафта» дапаможа ўкраінцам здабываць газ

Спецыялісты "Беларуснафты" пачалі выкананне аперацый па гідраразрыву пласта (ГРП) па кантракце з "Укргазвыдобування", гаворыцца ў паведамленні на сайце нафтавай кампаніі.

1mea7.jpg


Спецыялісты тампанажнага ўпраўлення правядуць 50 аперацый па гідраразрыву пласта (ГРП) у Палтаўскай вобласці

"У адпаведнасці з дамовамі, спецыялісты тампанажнага ўпраўлення правядуць 50 аперацый ГРП у Палтаўскай вобласці. Для беларускіх нафтавікоў — гэта першы падобны маштабны праект па нафтавым сэрвісе ва Украіне", — адзначаецца ў паведамленні.


З дапамогай "Беларуснафты" і Tacrom, якія перамаглі на тэндэрах, плануецца ажыццявіць 100 гідраразрываў пластоў на працягу 2016–2017 гадоў на радовішчах Шабялінскага і Палтаўскага газапрамысловых упраўленняў (ГПУ) на глыбіні 2800–5000 метраў.

 

"Укргазвыдобування" плануе нарасціць здабычу прыроднага газу з 14,5 млрд куб. м у 2015 і 2016 гадах да 15,2 млрд куб. м — у 2017 годзе, 16,5 млрд куб. м — у 2018 годзе, 18,3 млрд куб. м — у 2019 годзе і 20,1 млрд куб. м — у 2020 годзе.


"Укргазвыдобування" ў 2015 годзе скараціла здабычу газу на 3,9% (на 0,528 млрд куб. м) у параўнанні з 2014 годам — да 14,528 млрд куб. м. У мінулым годзе кампанія таксама здабыла 511,579 тыс. тон нафты і газавага кандэнсату, што на 4,1% ніжэй за паказчык 2014 года (533,25 тыс. тон). Вытворчасць звадкаванага газу склала 172,626 тыс. тон, рэалізацыя светлых нафтапрадуктаў — 390,034 тыс. тон.

 

"Укргазвыдобування", 100% акцый якога належыць НАК "Нафтагаз Украіны", з'яўляецца найбуйнейшай газаздабыўчай кампаніяй краіны, якая забяспечвае каля 75% агульнай здабычы газу. Таксама эксплуатуе Шабялінскі ГПЗ.


Паводле ubr.ua