Паліцэйская перастрэлка пад Кіевам: загінулі шасцёра паліцыянтаў

Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка распавёў, што на Кіеўшчыне ў вёсцы Князевічы ўначы 4 снежня ў выніку перастрэлкі паміж супрацоўнікамі дзяржаўнай службы аховы і паліцэйскімі загінулі шэсць чалавек.

734c8dea_f2e4_4a6c_9603_5daaa49d5634_cx0_cy17_cw0_w987_r1_s_r1.jpg


Паводле яго дадзеных, супрацоўнікі крымінальнага вышуку атрымалі інфармацыю, што група, якая рабавала дамы кіяўлян і жыхароў Кіеўскай вобласці, плянуе яшчэ адно рабаванне ў Князевічах. На месца выехала група сілавікоў.
«На адной з вуліц вёскі Князевічы ў прыватным доме былі паліцэйскія выведнікі, задача якіх — сачыць за ситуацыяй і падаць каманду на затрыманьне бандытаў. Планавалася класічнае затрыманне банды рабаўнікоў у той момант, калі яны будуць спрабаваць пачаць рэалізацыю злачыннай задумы», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Герашчанка адзначае, што ў гэты час у суседніх дамах аўтаматычна спрацавала ахоўная сыгналізацыя, пасля чаго на месца прыбыў нарад дзяржслужбы аховы, які заўважыў і затрымаў двух паліцэйскіх выведнікаў.
«У той жа час, група захопу, верагодна, вырашыла, што супрацоўнікі выведкі патрапілі ў бяду, захопленыя злачынцамі, якія іх выявілі, і выехалі на мікрааўтобусе на вуліцу, дзе супрацоўнікі ДСА затрымалі паліцэйскіх выведнікаў. Паміж супрацоўнікамі службы і групай захопу адбылася страляніна», — напісаў дарадца кіраўніка МУС.


Ён адзначае, што ў выніку перастрэлкі загінулі двое супрацоўнікаў дзяржслужбы аховы, трое паліцэйскіх выведнікаў і супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня КАРД (Корпус апэратыўнага раптоўнага дзеяньня) які ўваходзіў у склад групы захопу.
Паводле svaboda.org