Беларусы, што «паднялі» Варшаву: як наш аўтасэрвіс абганяе канкурэнтаў

Пакуль нехта кажа беларусам, што «Вас за мяжой ніхто не чакае» і «Вы там патрэбныя, толькі каб мыць посуд», беларусы адкрываюць паспяховыя бізнесы і атрымліваюць за іх не толькі грошы, але і ўзнагароды. Варшаўскі аўтасервіс ArmCar — адзін з прыкладаў такога паспяховага бізнесу.

photo_2024_10_22_11_48_14.jpg

Як усё пачыналася

Аўтасэрвіс ArmCar у Варшаве быў заснаваны двума энтузіястамі фактычна «на каленцы», распавядае саўладальнік аўтасервісу Аляксей. Ён займаўся арэндай аўто, і, як і многія аўтааматары, рэгулярна сутыкаўся з неабходнасцю якаснага абслугоўвання сваіх машын. І ў пэўны час лёс звёў яго з механікам Дзянісам, чые прафесійныя навыкі Аляксея і глыбока ўразілі. І ён прапанаваў свайму новаму знаёмаму стаць сузаснавальнікамі і адкрыць уласны аўтасэрвіс.

«Ад самага пачатку мы разумелі, што канкурэнцыя на гэтым рынку ў Варшаве высокая, — распавядае Аляксей. — Але наш падыход да якасці работ і гатоўнасць вырашаць нават самыя складаныя задачы дазволілі нам заваяваць давер кліентаў. Мы браліся за рамонты аўтамабіляў, з якімі не спраўляліся нават дылеры, і дзякуючы гэтаму сарафаннае радыё хутка распаўсюдзіла звесткі пра наш аўтасервіс».

Арыенцір на зразумелую мову

Не апошнім з фактараў поспеху бізнесу стала тое, што аўтасэрвіс ArmCar прадастаўляе паслугі на зразумелай турыстам і эмігрантам мовах. Варшава, як папулярны кірунак для турыстаў і мігрантаў з Беларусі, стала ідэальным месцам для адкрыцця бізнесу, дзе можна было прапанаваць кліентам звыклы сэрвіс і зносіны на роднай мове.

Сапраўды, для многіх турыстаў гэта вельмі важна — не замарочвацца над моўным пытаннем і не ламаць галаву, як патлумачыць майстру, чаго ты ад яго хочаш. «Шчасце — гэта калі цябе разумеюць» — гэта частка цытаты, якую прыпісваюць кітайскаму філосафу Канфуцыю. Вельмі зручна атрымліваць якасны сервіс не толькі на якасным узроўні, але і на прыемным і ўтульным камунікатыўным узроўні.

photo_2024_10_22_11_48_13.jpg

Якасць рамонту — аснова поспеху

Уладальнікі аўтасэрвісу адразу зрабілі стаўку на якасць паслуг і іх празрыстасць. Нягледзячы на высокую канкурэнцыю і мноства іншых майстэрняў, яны не сталі гуляць на зніжэнні коштаў, а выбралі шлях надзейнасці і доўгатэрміновага супрацоўніцтва з кліентамі.

«Нашы паслугі не самыя танныя, але яны каштуюць сваіх грошай, — падкрэслівае Аляксей. — Мы даем гарантыю на ўсе ўстаноўленыя запчасткі і працы. Нашы кліенты могуць пераканацца, што іх аўтамабіль будзе надзейна абслугоўвацца. Мы супрацоўнічаем з буйнымі пастаўшчыкамі запчастак, што дазваляе нам атрымліваць зніжкі, якімі мы дзелімся з нашымі кліентамі. Так што, нягледзячы на кошт, мы прапануем сапраўды канкурэнтныя ўмовы».

Якасць і высокі ўзровень сэрвісу не засталіся незаўважанымі. У 2023 годзе аўтасэрвіс ArmCar атрымаў прэстыжную ўзнагароду «Арлы матарызацыі», якая прысуджаецца кампаніям на аснове водгукаў кліентаў. Ацэнка праходзіла ўпотай, уладальнікі аўтасэрвісу нічога пра своеасаблівы «конкурс» не ведалі, і былі прыемна здзіўленыя, калі даведаліся, што сталі пераможцамі, набраўшы 9 з 10 магчымых балаў.

«Мы нават не ведалі, што ўдзельнічаем у гэтым конкурсе, — распавядае Аляксей. — Гэта было прыемна, бо нас ацэньвалі нашы кліенты, а прызнанне заўсёды матывуе працаваць яшчэ лепш».

Як змагацца з канкурэнцыяй

Так, канкурэнцыя ў сферы аўтасэрвісаў у Варшаве сапраўды вялікая, але шлях беларусаў пакуль спрацоўвае. Іх адметнасць — уменне браць на сябе задачы, якія не па сілах іншым. У аўтасэрвіс ArmCar часам звяртаюцца з аўтамабілямі, якія не бяруцца рамантаваць нават афіцыйныя дылеры. Напрыклад, да іх прыязджаюць уладальнікі Audi і Nissan, якім адмовілі ў абслугоўванні ў іншых месцах. Каманда майстэрні паспяхова спраўляецца з гэтымі складанымі рамонтамі, што значна павышае давер кліентаў і дае фору ў канкурэнтнай барацьбе.

Адной з крыніц прыцягнення кліентаў стаў папулярны паблік у Facebook — «Беларусы ў Варшаве». Там жыхары горада дзеляцца рэкамендацыямі і шукаюць правераныя месцы для абслугоўвання аўтамабіляў. «Мы проста напісалі, што адкрыліся, і запрасілі ўсіх звяртацца да нас, — успамінае Аляксей. — Гэтая група стала для нас важнай крыніцай кліентаў».

«Мы бачым, што можам канкураваць на гэтым рынку, і хочам, каб пра нас даведалася больш людзей. Мы працуем сумленна і якасна, робім аўтамабілі бяспечнымі, і гэта наша асноўная місія», — падкрэсліваюць уладальнікі.

photo_2024_10_22_11_48_12.jpg

Рыхтуйцеся да зімы

Цяпер, па словах Аляксея, асаблівую ўвагу ў аўтасэрвісе надаюць падрыхтоўцы аўтамабіляў да зімы. І, хаця ў аўтасэрвісе пакуль не існуе асаблівых зніжак і праграмаў лаяльнасці, нешта Аляксей можа прапанаваць сваім кліентам менавіта ў гэты час. «Замена фільтраў, праверка тармазной сістэмы і ўстаноўка зімовых шын — гэта ўсё трэба для бяспечных паездак зімой. Мы прапануем бясплатныя агляды, калі кліент згадае, што даведаўся пра нас праз артыкул у «Новым часе», — дадаў Аляксей.

Будзеце праязджаць міма — зазірніце ў ArmCar у Варшаве: Wał zawadowski 135.

 А таксама  тэлефануйце  +48 501 792 367 і заходзіце на старонкі ў Facebook (@ArmCarAutoserwis), Instagram (@armcarpl), TikTok (@armcar.autoserwis).

ArmCar — не проста бізнес, а адзін з прыкладаў паспяховага беларускага бізнесу за мяжой.

Фота прадастаўлена аўтасервісам ArmCar