«Белмедпрэпараты» пераходзяць на чатырохдзёнку ў поўным складзе, за выключэннем генеральнага дырэктара

Як стала вядома першай беларускай газеце з рысункамі, «Белфармпрам» загадаў «Белмедпрэпаратам» пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень з 14 чэрвеня як мінімум да канца ліпеня. Дадатковым выходным становіцца пятніца, аплата работы — «прапарцыйна фактычна адпрацаванаму часу».

xxl_18.jpg

Распараджэнне, копія якога ёсць у Рэдакцыі, датычыць амаль усіх аддзелаў прадпрыемства: закупак, продажаў і маркетынгу, бухгалтэрыі, кадраў, фармаканагляду, санітарна-прамысловай лабараторыіі, вядучых інжынераў і гэтак далей.
Выключэнне — генеральны дырэктар.
Прычыны рашэння ў распараджэнні тлумачацца размытай фармулёўкай: «у мэтах аптымізацыі выдаткаў».
Выхад на работу ў пятніцу цяпер становіцца цэлай гісторыяй: для гэтага трэба аформіць запіску кіраўніка структурнага падраздзялення і ўзгадніць з намеснікам генеральнага дырэктара з абгрунтаваннем выхаду, а таксама ўказаць, на які дзень пераносіцца выходны ў залік адпрацаванай пятніцы.
Раней паведамлялася, што «Белмедпрэпараты» сутыкнуліся з цяжкасцямі ў вытворчасці медыкаментаў: па прычыне санкцый адгрузка некаторых прэпаратаў не плануецца ў наступныя месяцы ці наогул у 2022 годзе.