«Белтэлекам» падвышае кошты на доступ у інтэрнэт

Чарговы «сюрпрыз» чакае беларусаў 1 верасня. Услед за аператарамі мабільнай сувязі (учора паведамлялася аб павышэнні тарыфаў кампаніі МТС, следам аб новых цэнах абвясціў velcom) аб павышэнні аказваемых паслуг абвясціў «Белтэлекам».

7_compressed_0.jpg

Як паведамляецца, з першага дня восені кошт паслуг доступу ў сусветную сетку будзе павышаны. Акрамя гэтага, павялічацца і тарыфы на некаторыя пакеты паслуг электрасувязі, а таксама кошт паслуг відэаканферэнцыі.
А вось паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, міжнароднай тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, паслугі хостынгу павышэнне не закране.
Больш падрабязную інфармацыю пра новыя цэны можна даведацца на сайце кампаніі.
Naviny.by