Беларусь не будзе ўслед за Расіяй адмяняць свабодны гандаль з Украінай
Пра гэта паведаміла гандлёвы прадстаўнік Украіны Наталля Мікольская, каментуючы вынікі візіту ўкраінскай дэлегацыі ў Беларусь у сваім «Твітары».

Сёння ўкраінская дэлегацыя прыехала ў Мінск, каб урэгуляваць гандлёвыя праблемы, якія ўзнікаюць у сувязі з уступленнем у сілу зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрасаюзам з 1 студзеня 2016 года.
Раней Мікольская паведамляла, што Казахстан таксама не збіраецца выходзіць з зоны свабоднага гандлю з Украінай, якая існуе ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Расія прыпыніла свабодны гандаль са сваёй суседкай сёлета ў снежні. УМінфіне РФ заявілі, што страты Масквы ад зоны свабоднага гандлю Украіны з ЕС маглі б скласці для расейскага бізнесу каля 3,5 млрд долараў.