Беларусь з пачатку года накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу больш за 4 млрд. долараў
Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка склаў 179,8 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2014 года на 25,8 трлн. рублёў, ці 16,7%.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка 2014 года склаў 13 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 603,3 млн.
долараў ЗША, ці 4,8% (з улікам курсавых розніц).
У студзені—верасні 2014 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 4 млрд. 721,8 млн. долараў ЗША: 4 млрд. 387,5 млн. долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі;
295,6 млн. долараў — банкаў КНР; 38,4 млн. долараў — МБРР; 0,3 млн. долараў — ЕБРР.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2014 года склала 4 млрд. 76,9 млн. долараў ЗША, у тым ліку ў разрэзе крэдытораў: 2 млрд. 652,5 млн. долараў —
урад і банкі Расіі; 1 млрд. 23,2 млн. долараў — МВФ; 176,6 млн. долараў — АКФ ЕўрАзЭС; 159,3 млн. долараў — банкі КНР; 52,5 млн. долараў — банк Венесуэлы; 12 млн.
долараў — МБРР; 0,7 млн. долараў — ЗША; 0,1 млн. долараў — банкі Германіі.
Унутраны дзярждоўг па стане на 1 кастрычніка 2014 года склаў 41,8 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 6,1 трлн. рублёў, ці 17,1% (з улікам курсавых
розніц).
За студзень—верасень размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на 35,5 млн. долараў і для юрыдычных асоб — на суму, эквівалентную 377 млн. долараў,
і 1 трлн. 141,5 млрд. рублёў. З пачатку 2014 года пагашана дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на 112,2 млн. долараў ЗША і 220,3 млрд. рублёў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН