Долар і еўра працягваюць прыкметна даражэць. Якія курсы валют цяпер у абменніках?

Еўра і долар на таргах 22 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы працягваюць даражэць. На старце таргоў еўра вырас на 1,5% — да 3,14 рубля, расійскі рубель умацаваўся на 0,32 — да 3,41 рубля за 100 расійскіх рублёў. Долар вырас на 1,3% — да 2,565 рубля.

5e04d35002e8bd1c834872aa.jpg

Вышэй за ўсё курс продажу банкамі долара — 2,61 рубля («Альфа-Банк»), а ніжэй за ўсё — 2,554 рубля (Paritetbank).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют.

Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў банку «Рашэнне» — 2,56 рубля, «Абсалютбанку» і «БСБ-Банку» — 2,555 рубля.

Курс продажу банкамі еўра вышэй за ўсё ў «Альфа-Банку» і «БСБ-Банку» — 3,17 рубля, а ніжэй за ўсё — у «Статусбанку», «Беларусбанку», «РРБ-Банку» — 3,12 рубля.

Еўра больш выгадна здаваць у «Абсалютбанку» — 3,122 рубля.

Нагадаем, 21 снежня долар на таргах вырас на 1, 01% — да 2,532 рубля, еўра умацаваўся на 0,73% — да 3,0936 рубля, а расійскі рубель знізіўся на 0, 51% — да 3,399 рубля за 100 расійскіх рублёў.

Паводле TUT.BY.