Дзяржава перастала рэгуляваць кошты на цукар. Яны адразу знізіліся
Улады вырашылі не прадляваць дзяржрэгуляванне коштаў на цукр, якое скончылася 23 снежня 2018-га, піша TUT.BY.
Рэгуляванне было ўведзена з-за з'яўлення ў продажы расійскага цукру, які быў куды танней за беларускі. Беларусь на 90 дзён увяла рэгуляванне коштаў — кошт мусіў быць не ніжэй за 1,5 рублі за кілаграм. Потым рашэнне было працягнутае — па ўзгадненню з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.
Зараз кошты на цукар у Мінску вагаюцца між 1,19 р. за кілаграм да 1,43 р. за кілаграм.