Галоўчанка: «Беларуськалій» можа паставіць у 2020 годзе рэкорд. Белстат: не зусім так

«Беларуськалій» у 2020 годзе можа паставіць вытворчы рэкорд. Пра гэта заявіў на прадпрыемстве прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

1425971583211030.jpg


«Да канца года засталося літаральна пару дзён, але ёсць упэўненасць, што будзе пастаўлены рэкорд па аб’ёме здабычы хлоркалію. І на фоне размоў, што нехта спыніўся ці ўвогуле зачыніцца, гэта самы пераканаўчы адказ на такія выказванні», — цытуе яго словы REFORM.by.

Па выніках студзеня-лістапада «Беларуськалій» сапраўды павялічыў вытворчасць угнаенняў на 2,3% да 11,362 млн. т. Праўда, статыстыка экспарту выглядае не так вясёлкава. Даходы ад паставак калійных угнаенняў за мяжу сёлета, паводле вынікаў студзеня-кастрычніка, знізіліся на 17,2% або на 416 млн долараў.

Паводле звестак Белстата, экспарт калійных угнаенняў за дзесяць месяцаў дасягнуў 2 млрд долараў.