Харчовая бяспека пад пагрозай? З Беларусі забаранілі вывозіць збожжа

Урад на 6 месяцаў забараніў вываз з Беларусі пшаніцу, жыта, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку і іншае зерне.

icon.jpg

Адпаведная пастанова савета Міністраў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу, паведамляюць «Беларусы і рынок».

Дакумент забараняе вывозіць з краіны пшаніцу і меслін, жыта, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя збожжавыя, насенне рапсу. Забарона распаўсюджваецца і на краіны ЕАЭС.

Меры нетарыфнага рэгулявання таксама распаўсюджваюцца на тавары, якія змешчаныя пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу пастановы і фактычны вываз якіх за межы краіны ў адпаведнасці з мытнымі працэдурамі ажыццяўляецца пасля ўступлення забароны ў сілу.

Выключэнне зроблена толькі для транзіту, для гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада.