Газпром трансгаз Беларусь перастаў плаціць падаткі ў бюджэт Беларусі?
ТАА «Газпрам трансгаз Беларусь» перастала плаціць падаткі ў беларускі бюджэт, як адказ на даўгі беларускімі пакупнікамі расійскага газу.
Пра гэта паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў са спасылкай на тэлеграм-канал «Эканоміка». Тэлеграм-канал у сваю чаргу спасылаецца на дзве незалежныя крыніцы, якія пра гэта распавялі.
Доўг Беларусі перад газавай кампаніяй з’явіўся ў сакавіку 2020 года і да канца ліпеня вырас да $273 млн. Беларусь гэты доўг не прызнае, спасылаючыся на тое, што газ, пастаўлены ў краіну, быў неналежнай якасці, таму аплата за яго была зніжаная.
У пачатку 2020 года ТАА «Газпрам трансгаз Беларусь» было асноўным кліентам Белгазпрамбанка з доляй у 20%. Па выніках першага паўгоддзя газавая кампанія прынесла Расіі рэкордныя дывідэнды — 839,3 млн рублёў.
Апошняя «газавая вайна» з Расіяй скончылася тым, што Лукашэнка ў красавіку 2017 года выплаціў $726 млн. з рэзерваў.