Грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць эстонскую пенсію

Беларусь і Эстонія заключылі дагавор аб сацыяльным забеспячэнні, тэкст якога апублікаваны 31 ліпеня на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале.

tallin_estonia.jpg


Цяпер беларусы змогуць атрымліваць эстонскую пенсію, а эстонцы — беларускую. Для гэтага неабходна пражываць і працаваць на тэрыторыі гэтых краін.
Для таго, каб атрымліваць эстонскую пенсію, абавязкова пражываць «на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі ў якасці пастаяннага рэзідэнта, або на аснове дазволу аб часовым знаходжанні, або на аснове віду на жыхарства». Асобна агаворана, што пражываннем у Эстоніі лічыцца знаходжанне ў гэтай краіне на працягу як мінімум 183 дзён на працягу 12 паслядоўных каляндарных месяцаў.
Пенсію будуць налічваць за стаж працы, якую чалавек выконваў на тэрыторыі Эстоніі або Беларусі.
Таксама дакументам агаворана, што сацыяльныя пенсіі ў Беларусі і народная пенсія ў Эстоніі прызначаюцца ў адпаведнасці з дамовай і заканадаўствам той краіны, на тэрыторыі якой грамадзянін пражывае, і выплачваюцца на гэтай жа тэрыторыі. Для вызначэння права на эстонскую пенсію ўлічваецца перыяд пражывання на тэрыторыі Беларусі пры ўмове, што чалавек пражываў на тэрыторыі Эстоніі не менш за адзін год непасрэдна перад зваротам па гэтай пенсіяй.
Дагавор быў ратыфікаваны урадам Беларусі ў чэрвені гэтага года.

mlyn.by