Кіраўнік ЕБРР: Аднаўленне інвестыцый у Беларусь не плануецца з-за росту аўтарытарызму

Гаворачы пра Беларусь, прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо падкрэсліла, што ўстанова падтрымлівае краіны, якія паслядоўна рэалізуюць дэмакратычныя прынцыпы.

_zaczynena___varoty___roznae__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg

У Беларусі банк прыпыніў інвестыцыі ў дзяржсектар са жніўня 2020 года.
Раней ЕБРР ужо замарожваў супрацоўніцтва з дзяржсектарам Беларусі ў сувязі з санкцыямі ЕС. Да 2016 года з-за санкцый ЕБРР фінансаваў у Беларусі толькі праекты ў прыватным сектары.
З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе банк прадаставіў 3 млрд еўра для праектаў у розных сектарах эканомікі. У 2019 годзе ЕБРР усталяваў новы рэкорд сваёй дзейнасці ў Беларусі, уклаўшы больш за 390 млн еўра ў 24 праекты ў прыватным і дзяржаўным сектарах.
«Наша Ніва»