Крэдыты беларускай прамысловасці ўзляцелі на небывалую вышыню
Усяго за месяц памер абавязацельстваў падскочыў на 15,2 мільярды рублёў.
Статорганы зафіксавалі гіганцкі месячны скачок сумарных пазык флагманаў прамысловасці — на 15,221 млрд BYN. Гэта супастаўна з ростам запазычанасці ва ўсёй эканоміцы ў сакавіку 2020 года (тады было +15,463 млрд BYN), пішуць banki24.by.
Летась рост тлумачыўся курсавымі розніцамі, якія ўзніклі пры дэвальвацыі беларускага рубля. Але ў пачатку 2021 года такога абясцэнення «зайчыка» не было.
Гэта значыць, што рост даўгоў у прамысловасці не звязаны з курсавымі фактарамі. У адносным выражэнні сумарныя даўгі флагманаў прамысловасці выраслі на 19,7% і склалі на 1 лютага 2021-га 92,372 млрд BYN.
Сукупны доўг любога прадпрыемства складаецца з крэдытаў і пазык і крэдыторкі. Дык вось, крэдыторка з пачатку года паднялася ўсяго на 0,5%, а крэдыты і пазыкі скаканулі ўверх на 28,4% — да 68,148 млрд BYN.
Нагадаем, ВУП Беларусі за 2020 год склаў 147 мільярдаў рублёў. Такім чынам, сумарныя даўгі флагманаў прамысловасці (92,372 млрд) складаюць 63%, ці амаль дзьве траціны ўсяго беларускага ВУП!