Курс долара паставіў рэкорд
На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лютага прайшлі чарговыя валютныя таргі валютамі. Долар усталяваў новы рэкорд – ён вырас на 0,0072 рубля — да 2,212.

Стары рэкорд быў устаноўлены чатыры гады таму, у лютым 2016 года, — 2,2069 рубля за долар. Быў час, калі амерыканскія грошы падалі нават да 1,85 рубля.
Нават афіцыйны прагноз — на тое, што курс долара будзе расці: бюджэт Беларусі на 2020 год звярстаны з улікам таго, што ён будзе роўны 2,2447 рубля за долар. Ад эканамістаў гучаць прагнозы, што долар можа каштаваць пры канцы гэтага года і 3 рублі.