Літоўскія чыгункі ацанілі зніжэнне грузапатоку з-за беларускай забароны ў 10%

З панядзелка Мінск больш не прапускае цягнікі з Літвы для перавозкі ўгнаенняў і нафтапрадуктаў транзітам праз тэрыторыю Беларусі. У Літоўскай чыгунцы гавораць, што гэта скароціць паток цягнікоў у Беларусь крыху больш чым на дзясятую частку, але цалкам верагодна, што яны будуць перанакіраваны ў Польшчу ці Латвію.

BNS 

BNS 

Аб забароне 2 лютага паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі, а Літоўскім чыгункам (ЛЧ) пісьмова паведаміў Савет па чыгуначным транспарце краін СНД, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Балгарыі, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Маскве.
З уступленнем у сілу забароны рух цягнікоў праз мяжу з Беларуссю скароціцца на 45 цягнікоў у месяц (раней за месяц праз мяжу праходзіла 480-540 цягнікоў). Каля 25 працэнтаў саставаў з тых, што фарміруюцца ў Літве, дастаўляюць грузы Расіі, Украіне, а таксама Казахстану, Узбекістану і Таджыкістану. Яны будуць перавозіць розныя грузы, якія не падпадаюць пад дзеянне беларускага рашэння аб забароне, — прадукты харчавання і раслінную прадукцыю, абсталяванне.
Каля 55 працэнтаў цягнікоў (240-270 у месяц) будуць складацца з транзітных цягнікоў з Калінінграда ў Беларусь, Расію і праз іх у Казахстан і Кітай.
Астатнія каля 20 працэнтаў руху будуць складаць цягнікі з Клайпедскага порта з грузамі ў Расію і Беларусь, а таксама ва Украіну і Казахстан.
Паводле Літоўскіх чыгунак, забарона для Беларусі не акажа істотнага ўплыву на гэтыя грузы, бо з Клайпедскага порта перавозяцца невялікія партыі нафты і нафтапрадуктаў, а таксама ўгнаенняў.
Забарона Мінска больш за ўсё закране Ёнаўскі завод азотных угнаенняў Achema і нафтаперапрацоўчыя заводы Orlen Lietuva.
На гэтым тыдні Orlen Lietuva паведаміла BNS, што кампанія будзе накіроўваць грузы, прызначаныя для Украіны, у Польшчу праз свой тэрмінал у Моцкаве, а Achema заявіла, што можа накіроўваць прадукцыю праз Латвію.
У гэтым годзе LTG Cargo планавала перавезці праз Беларусь да 0,9 млн тон нафты і нафтапрадуктаў і каля 0, 5 млн тон угнаенняў.
Абмежаванні былі абвешчаныя Мінскам пасля таго, як урад Літвы прыняў рашэнне аб скасаванні пагаднення паміж Літоўскімі чыгункамі і «Беларуськаліем» у лютым, паколькі гэта не адпавядала інтарэсам нацыянальнай бяспекі, пры рэалізацыі санкцый ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія», што набылі моц у пачатку снежня.
BNS