Міжнародныя эксперты прагназуюць падзенне беларускай эканомікі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings прагназуе, што беларуская эканоміка скароціцца на 5% у 2020 годзе на тле рэзкага пагаршэння знешняга попыту, а таксама ўплыву абмежавальных захадаў, перадае Свабода.

original_33.jpg

«Згодна з нашым базавым сцэнаром, эканоміка адновіцца да 3,2% у 2021 годзе, што адпавядае палепшаным перспэктывам глабальнага росту», — адзначаюць аналітыкі агенцтва.
«Эканамічныя наступствы могуць быць значна горшымі ў 2020 і 2021 гадах у выпадку працяглай і вострай першай хвалі інфекцыі, другой хвалі інфекцыі або ўзмацнення жорсткасці абмежавальных захадаў», — папярэджваюць экспэрты.
Афіцыйны прагноз уладаў на 2020 год прадугледжвае рост ВУП на 2,8%. Па выніках першага кварталу ВУП скараціўся на 0,3%, аднак Аляксандар Лукашэнка ў красавіку заявіў ураду, што адмоўная дынаміка эканомікі не можа быць ухваленая кіраўніцтвам краіны.
Паводле папярэдніх дадзеных Мінэканомікі, у студзені-красавіку беларускі ВУП знізіўся на 1,3% да такога ж леташняга перыяду, ураду пастаўленая задача па выніках 2020 году не дапусціць скарачэння ВУП у параўнанні з 2019-м.
Тым часам Сусветны банк прагназуе, што ВУП краіны сёлета скароціцца на 4%, Міжнародны валютны фонд прагназуе скарачэнне беларускага ВУП на 6%, ЭБРР — на 5%.