МТС нарэшце прадаюць
Буйнейшага беларускага аператара сотавай сувязі СТАА “МТС выставілі на продаж. Але грошы ад угоды дзяржава хацела б атрымаць у цвёрдай валюце, а не беларускімі
рублямі.
Да 15 лістапада ад інвестараў чакаюць пакетаў дакументаў на ўдзел у конкурсе. Аўкцыён пройдзе 1 снежня, стартавая цана — 1 мільярд долараў. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па
маёмасці Сяргей Пяткоў адзначыў, што МТС — найбольш дарагі брэнд сярод усіх беларускіх аператараў сувязі.

Дырэктар Фонду дзяржмаёмасці Наталля Жарнасек адзначыла, што ацэнку МТС рабіла дзяржаўнае прадпрыемства “Інстытут нерухомасці і ацэнкі “з захаваннем падыходаў, абумоўленых
міжнароднымі стандартамі ацэнкі, і тымі стандартамі, якія дзейнічаюць у галіне ацэначнай дзейнасці ў Беларусі. Калі аўкцыён у снежні пройдзе безвынікова, то цана актыву можа быць зніжана,
але гэтае пытанне канчаткова будзе вырашаць кіраўнік дзяржавы. Заплаціць за набыццё часткі кампаніі рублямі нельга, гэта “прадугледжана ў доларавым эквіваленце, паведаміла
чыноўніца.
Сотавы аператар МТС па стане на 1 кастрычніка абслугоўваў у Беларусі 4 843 000 абанентаў. У першым паўгоддзі 2011 года выручка СТАА “МТС у беларускіх рублях вырасла на 23%,
сярэдняя прыбытковасць на абанента — на 13,1%, працягласць размовы на аднаго абанента павялічылася на 12,3 % да 515 хвілін, капітальныя ўкладанні аператара за першае паўгоддзе — 91
мільярд рублёў.
Кантрольным пакетам МТС-Беларусь раней цікавіўся і сузаснавальнік, расійскае ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы, аднак бакі не прыйшлі да пагаднення.
У сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць дзяржавы прадаць свой пакет за 1 мільярд долараў, а ў выпадку адмовы прыгразіў выставіць 51% СТАА “МТС на
аўкцыён. У красавіку віцэ-прэзідэнт ААТ “МТС Алег Распопаў адзначыў, што кампанія гатова выкупіць кантрольны пакет у беларускім МТС “па разумнай цане. Летам
старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Георгій Кузняцоў расказаў, што расійскае ААТ “МТС прапаноўвала за кантрольны пакет удвая меншую суму, чым хацеў
атрымаць беларускі бок.