Мытнікі спынілі вываз з Беларусі 49 тон капусты, морквы і цыбулі
Супрацоўнікі аператыўнай мытні спынілі тры спробы вывезці гародніну з Беларусі ў Расію.
![ngx6o3s36k88jr86tcicq0oi9t2b9bpm.jpg ngx6o3s36k88jr86tcicq0oi9t2b9bpm.jpg](/img/v1/images/ngx6o3s36k88jr86tcicq0oi9t2b9bpm.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адным выпадку каля мяжы спынілі аўтамабіль, які вёз 20 тон рэпчатай цыбулі. Дакументы на тавар былі несапраўдныя. У двух іншых выпадках у фурах везлі 29 тон морквы і капусты без ліцэнзіі МАРГ, неабходнай для вывазу гародніны з Беларусі.
Нагадаем, паводле апоўшніх пастаноў беларускага ўрада з Беларусі забаронена вывозіць цэлы шэраг харчоых і нехарчовых тавараў.