У Беларусі павялічаны бяспошлінны ліміт для пасылак. Але толькі на паўгода
У Беларусі ўлады саспелі павялічыць парог бяспошліннага ўвозу пасылак з-за мяжы да узроўню, прынятага у ЕАЭС. Аднак праз 6 месяцаў яго зноў знізяць.
Беларускі кіраўнік сёння, 15 красавіка, падпісаў указ №412, якім уносіць змены ва ўказ № 360 "Аб перамяшчэнні тавараў для асабістага карыстання"
Згодна з дакументам, парог бяспошліннага ўвозу пасылак з-за мяжы, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўляюцца перавозчыкам на адрас фізічных асоб, павялічваецца да ўзроўню, які цяпер дзейнічае ва ўсіх астатніх дзяржавах-чальцах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Гэта “дзяржаўная шчодрасць” — часовая, долькі да 1 кастрычніка 2022 года.
Цяпер часова бязмытны ўвоз складзе 1 тысячу еўра і 31 кілаграм вагі
Пасля 1 кастрычніка вернецца цяперашні ліміт — 200 еўра і 31 кг