На адкрыцці таргоў беларускі рубель абваліўся да трох асноўных валют
На адкрыцці валютных таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы 15 студзеня 2016 года беларускі рубель рэзка знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
svaboda.org
Згодна са звесткамі біржы, на 10.47 курс долара ЗША вырас на 347 рублёў да 19.861 рубля, а еўра на 10.45 дабавіў у кошце 411 рублёў і склаў 21.608 рублёў.
Расійскі рубель па стане на 10.43 рэзка ўмацаваўся да беларускага — на 5,24 рубля да 259,82 рубля.
Напярэдадні курс долара перавысіў 19.500 рублёў, еўра — амаль дасягнуў 21.200 рублёў.
БелаПАН