Нацбанк Беларусі не плануе дазваляць разлікі ў крыптавалютах

На адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «БанкИТ'2017» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур заявіў, што разлічвацца крыптавалютамі ў Беларусі не дазволяць.

kriptovaluta.jpg

«Пытанне дазволу разлікаў у крыптавалютах за тавары, паслугі на тэрыторыі краіны ў прынцыпе не разглядаецца, — цытуе кіраўніка Нацбанка БелТА. — Іншыя пытанні прававога рэгулявання выкарыстання крыптавалютаў фінансавымі інстытутамі, прадпрыемствамі і насельніцтвам у Беларусі знаходзяцца цяпер у стадыі прапрацоўкі дзяржорганамі і экспертамі».
Да апошняга часу эксперты сыходзіліся ў меркаванні, што «майнінг» — працэс здабычы крыптавалюты — беларускім заканадаўствам ніяк не ўрэгуляваны. На гэтым настойваюць і стваральнікі першай беларускай крыптавалюты з назвай «Талер», прэзентацыя якой мусіла адбыцца ў пачатку кастрычніка, але была адкладзеная.
Паводле euroradio.fm