Нацбанк замясціў сваімі грашыма адток укладаў з банкаў

Пра гэта распавёў кіраўнік Нацбанка Беларусі Павел Калаур. Ён адзначыў, што яны здолкелі захаваць фінансавую стабільнасць, хоць, безумоўна, «пры гэтым мы атрымалі абясцэньванне нацыянальнай валюты».



Фота www.b-g.by

Фота www.b-g.by

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур канстатаваў, што дэфіцыт ліквіднасці, які восенню сфармаваўся ў банкаўскай сістэме, быў замешчаны грашыма Нацбанка, паведамляе interfax.by.

Павел Калаўр сказаў: "Мы сутыкнуліся з тым, што ў мінулым годзе быў некалькі парушаны ашчадны працэс, быў адток дэпазітаў і ў замежнай, і ў нацыянальнай валюце... Але тыя рэсурсы, якія сышлі з эканомікі з прычыны зніжэння дэпазітаў у нацыянальнай валюце, былі замешчаныя грашыма Нацыянальнага банка

Паводле слоў кіраўнік НББ, адток укладаў прывёў да сціскання грашовай масы. "Гэта аказала негатыўнае ўздзеянне на шырокую грашовую масу, і паказчык па ёй некалькі ніжэй, чым мы прагназавалі", — адзначыў ён.

Калаўр падвёў вынікі мінулага года і падкрэсліў, што Нацбанк і банкаўская сістэма "вырашалі дзве ўзаемазвязаныя задачы: у цяжкую хвіліну з дапамогай крэдытаў аказвалі падтрымку эканоміцы, суправаджалі экспартныя аперацыі прадпрыемстваў і ў той жа час імкнуліся захаваць макраэканамічную збалансаванасць ва ўмовах сусветнага крызісу і абясцэнення нацыянальных валют асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі".

"Гэтыя задачы вырашаны, мы захавалі фінансавую стабільнасць. Безумоўна, пры гэтым мы атрымалі абясцэньванне нацыянальнай валюты", — прызнаў кіраўнік НББ.