«Нафтан» і «Гроднапрамбуд» — новыя супрацоўнікі далучаюцца да стачкі

Праз беззаконне, якое адбываецца ў краіне, супрацоўнікі беларускіх дзяржпрадпрыемстваў працягваюць далучацца да стачкі.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Сёння пра свой удзел у агульнанацыянальнай стачцы заявіў вядучы інжынер ААТ «Нафтан» па прыёмцы абсталявання Юрый Гашаў.

"Новаму дырэктару не патрэбныя ні інжынерныя, ні эканамічныя, ні сацыяльныя паляпшэнні работы завода", — паведамляе тэлеграм-канал «Стачка Нафтана».

Таксама з сённяшняга дня да стачкі далучыўся першы супрацоўнік «Гроднапрамбуда» — каменшчык 4 разраду С. Чарняк, перадае «Белсат».
«У сувязі з юрыдычным сваволлем, якое адбываецца ў краіне, прымяненнем неапраўданага гвалту з боку сілавых структур у адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманняў і звальненняў супрацоўнікаў прадпрыемстваў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, лічу немагчымым выкананне сваіх працоўных абавязальніцтваў у абстаноўцы, якая склалася, і з 07.12.2020 г. абвяшчаю стачку да выканання патрабаванняў Народнага ўльтыматума», — напісаў рабочы ў заяве да кіраўніцтва прадпрыемства.