«З прычыны беззаконня, якое працягваецца ў краіне». Настаўніца з Ваўкавыска далучылася да агульнанацыянальнай стачкі
Страйкуюць не толькі шахцёры і рабочыя.
![400139000949_21276.jpg 400139000949_21276.jpg](/img/v1/images/400139000949_21276.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![400101900144_193114.jpg 400101900144_193114.jpg](/img/v1/images/400101900144_193114.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння да агульнанацыянальнай стачкі далучылася Ляўчынская Кацярына Ігараўна — настаўніца Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў. Як адзначае «Стачкам «Беларуськалія», «гэтая дзяўчына не раз даказвала сваю смеласць, яе не раз затрымлівалі, змяшчалі ў ІЧУ, не адзін суд за плячыма гэтай маладой гераіні».
У заяве з нагоды стачкі Кацярына напісала, што нязгодная з беззаконньем, якое працягваецца ў Беларусі, а таксама патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, прыпынення гвалту з боку сілавікоў і вызвалення ўсіх палітвязняў.