Нафтаздабытчыкі на Палессі асвойваюць тэхналогіі тэрма-газавага ўздзеяння
"Беларуснафта" і "Зарубежнафта" ўхвалілі шляхі рэалізацыі першага сумеснага праекта. Гаворка ідзе пра доследна-прамысловае ўкараненне ў Палескім рэгіёне тэхналогіі тэрма-газавага ўздзеяння на пласт.
![img_9509.jpg img_9509.jpg](/img/v1/news/full/img_9509.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас візіту ў Гомель прадстаўнікоў "Зарубежнафта" бакі абмеркавалі асаблівасці рэалізацыі праекту, пытанні падрыхтоўкі, зацвердзілі схему правядзення выпрабаванняў на доследным участку — міжсолевай залежы Вішанскага радовішча.
У першай палове гэтага года плануецца правесці лабараторныя даследаванні, разлічыць спосабы здабычы нафты пры газавых фактарах падчас доследна-прамысловых работ. Чакаецца, што выпрабаванні пачнуцца ў сярэдзіне гэтага года.
Вішанскае радовішча знаходзіцца на тэрыторыі Акцябрскага і Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Фота www.beloil.by