Настаўнік, хто ты?

Якую будучыню рыхтуюць для краіны людзі, у якіх зараз за партамі сядзяць дзеці і падлеткі? Настаўніца, якая даслала ліст у рэдакцыю, распавядае пра свой цяжкі досвед зносінаў з калегамі. Школьнае нявольніцтва ці сумленная грамадзянская пазіцыя? Гэта пытанне і ўздымае ветэран педагагічнай працы А. Краўцова з Мінску.



7e05295a468401ec66e8c337855022ed.jpg

Якую будучыню рыхтуюць для краіны людзі, у якіх зараз за партамі сядзяць дзеці і падлеткі? Настаўніца, якая даслала ліст у рэдакцыю, распавядае пра свой цяжкі досвед зносінаў з калегамі. Школьнае нявольніцтва ці сумленная грамадзянская пазіцыя? Гэта пытанне і ўздымае ветэран педагагічнай працы А. Краўцова з Мінску.
Пасля пякучага болю падзей 19 снежня часта сустракаеш у друку звесткі пра хлуслівыя паводзіны настаўнікаў, якія ўдзельнічалі ў выбарчых камісіях. Пра кіраўнікоў школ, якія падбухторвалі падначаленых да датэрміновага галасавання і збору подпісаў за “адзінага. А хто ж, як не настаўнік, павінен стаяць за праўду, вучыць выхаванцаў смеласці і патрыятызму сродкамі ведаў, уласным інтэлектам, высакароднасцю сваёй асобы.
Яшчэ ў перадвыбарчы час нават выпадковыя гутаркі з настаўнікамі пакідалі цяжкае ўражанне. “Я палітыкай не займаюся, я настаўніца біялогіі, — увільвала мая суразмоўца ад тэмы выбараў. “Павялічылі заробкі, значыць, трэба галасаваць за “бацьку, — гаварыла мая суседка-пенсіянерка, якая да гэтага часу працуе ў школе. “І чаго лезуць, што ім трэба? (пра кандыдатаў у прэзідэнты).
На маю заўвагу пра неабходнасць перамен у краіне, якую можа здзейсніць новы прэзідэнт, чую: “Гэта краіна не для перамен (былы дырэктар вучэбна-вытворчага камбіната, гісторык па адукацыі).
А ўжо пасля выбараў чула нават абразы і абурэнне не дзеяннямі ўлады і праваахоўных органаў, а ўсё тых жа кандыдатаў у прэзідэнты: “Гультаі і дармаеды, рабіць не хочуць, ідуць у палітыку, каб жыць на замежныя грошы. (Так казала настаўніца з 40-гадовым стажам, якая жыве ў прыватным доме, чакае зносу і атрымання кватэры ўжо 30 гадоў. Ёй часта не бывае чым тапіць печ, сядзяць у холадзе. Брыкет і дровы прывезлі толькі 31 снежня пад сустрэчу Новага года).
На маю заўвагу, што ўлады жывуць на яе грошы, даючы мізэрную пенсію за яе цяжкую працу, маўчыць, размову не прадаўжае.
“Навошта ішлі на Плошчу? Правільна зрабілі, што пабілі іх там, болей не пойдуць. “Як ты можаш так разважаць? Я заўсёды нервуюся, калі гавару з табой. Сталіна няма на іх, то быў бы парадак. На мае доказы, што Сталін — забойца мільёнаў людзей, стаіць на сваім: “Гэта ўсё прыдумалі ворагі. Носяць крыжы, ставяць. Паказуха гэта ўжо абрыдла. (Гэта казала настаўніца гісторыі, у якой маці спалілі фашысты ў вёсцы. Дачка — выкладчыца БДУ, выхаваная такой маці, наўрад ці гаворыць праўду студэнтам. Супакойвае толькі тое, што студэнты ў свядомасці вышэй на галаву за сваіх выкладчыкаў).
Лёс звёў мяне ў бальніцы з выкладчыцай з журфака. Яна сцвярджала, што была на прыёме ў Лукашэнкі і што гэта вельмі добры чалавек. “А ці запыталіся Вы ў яго пра лёс зніклых людзей? Адказу няма.
А ўжо пасля перадачы “Плошча. Жалезам па шклу істэрычны крык былой дырэктаркі школы пры тэлефоннай размове: “Падонкі! Выкарыстоўваюць грошы з Захаду. “Ты ж галасавала за Някляева. Што, і ён падонак? Чытай “Народную волю, там усю праўду пішуць пра падзеі. “У труне я бачыла гэту “Народную волю, — абуралася былая дырэктар школы. Зараз яна далучылася да царквы “Галгофа, якую актыўна наведвае, а пры сустрэчы імкнецца паўплываць і далучыць да сваёй веры, усё пужае д’яблам.
Мне нічога не заставалася, як і ёй нагадаць пра д’ябла, які яе спакусіў на гэткія словы пра экс-кандыдатаў у прэзідэнты, і пакласці трубку.
І ўсё ж не страчана надзея, калі чытаеш лісты назіральнікаў ад апазіцыі. Што знайшліся смелыя і сумленныя настаўнікі, якія чэсна і адказна падлічылі галасы выбаршчыкаў і далі праўдзівы працэнт вынікаў галасавання.
Хочацца нізка пакланіцца ім і паціснуць рукі з падзякай.
А тыя, хто змірыўся са школьным рабствам, баіцца сказаць слова праўды, а толькі ў адну дудку з начальствам, рыхтуюць для сябе, для сваіх выхаванцаў і для ўласных дзяцей не лепшую будучыню.
Ці глыне настаўнік глыток свабоды, залежыць толькі ад яго самога.
P.S. Што да мяне, то з вышэйзгаданымі калегамі не змагу болей падтрымліваць адносіны. Вельмі прыкра, але згоды з імі не будзе.