Пад Крычавам будуць вырошчваць кур для KFC
Пагадненне аб арганізацыі ў Крычаўскім раёне вытворчасці мяса курыцы для міжнароднай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання KFC падпісалі на VIII-м Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху», які праходзіць у Магілёве 4–5 лістапада.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/userfiles/images/product_111_395239156.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
У форуме бяруць удзел больш за 500 прадстаўнікоў 33 краін. На сустрэчы падпісалі ўжо каля дзесяці праектаў на агульную суму 250 млн долараў.
Частка падпісаных пагадненняў датычыць развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці: пабудовы электрастанцыі на аднаўляльных крыніцах энергіі сонца і ветру ў Чэрыкаўскім раёне і стварэння прадпрыемства па вытворчасці насення кукурузы ў Крычаўскім раёне.
Практычна ўсе заключаныя дамовы — пакуль толькі пратаколы аб намерах, аднак, як паводле намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Віктара Некрашэвіча, – гэта «праекты высокай ступені гатовасці».