Пасля разрыву з Беларуссю акцыі «Уралкалія» абваліліся
Падзенне акцый «Уралкалія» у аўторак перавысіла 15%. Акцыі ўпалі, пасля таго як стала вядома, што кампанія прыпыняе праграму buyback, а таксама спыняе экспартны продаж праз «Беларускую калійную кампанію». Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на генеральнага дырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.
![fe9e96f5_2dd3_4a1e_9b9a_e3645faae75d_w268_r1_cx0_cy10_cw0.jpg fe9e96f5_2dd3_4a1e_9b9a_e3645faae75d_w268_r1_cx0_cy10_cw0.jpg](/img/v1/news/full/fe9e96f5_2dd3_4a1e_9b9a_e3645faae75d_w268_r1_cx0_cy10_cw0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праграма buyback, або выкуп эмітэнтам уласных акцый, была запушчана кампаніяй 13 лістапада 2012 года. Баўмгертнер адзначыў, што ў сувязі з пагаршэннем кан’юнктуры рынку калійных угнаенняў чакаецца няўстойлівасць коштаў акцый усіх калійных вытворцаў, таму праграма прыпыненая, куплі акцый не вядзецца.
30 ліпеня «Уралкалій» таксама паведаміў пра рашэнне спыніць экспартны продаж праз
«Беларускую калійную кампанію», адзіным каналам экспартнага збыту становіцца уласны трэйдар кампаніі — «Уралкалій-Трэйдынг».
«Уралкалій» настойваў на тым, што экспартны продаж абодвух вытворцаў — расійскага і беларускага («Беларуськалій») — павінен ажыццяўляцца праз
адзіную тавараправодную сетку. Супраць гэтага фактычна выступіла кіраўніцтва Беларусі: у снежні 2012 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе выключнае права «Беларускай калійнай
кампаніі» экспартаваць калій.
Пры гэтым у траўні гендырэктар «Беларуськалія» абвінаваціў расейскага партнёра «Уралкалій» у несумленнасці і зрыве дамоўленасцяў па працы сумеснай тавараправоднай
сеткі.
![8fee7b7e_cfc9_4e68_b2aa_2a8612602731_w640_r1_s.jpg 8fee7b7e_cfc9_4e68_b2aa_2a8612602731_w640_r1_s.jpg](/img/v1/userfiles/images/8fee7b7e_cfc9_4e68_b2aa_2a8612602731_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Барыс Жаліба
Эканаміст Барыс Жаліба лічыць істотным падзенне акцый «Уралкалія» больш як на 15%. Ён адзначае, што гэта негатыўна адаб’ецца і на беларускім партнёры:
— «Саюзкалій» яшчэ не пачаў сваёй працы. Расія выкарыстоўвала «Беларускую калійную кампанію», але ў іх былі свае каналы
экспарту. Я думаю, там узніклі нейкія супярэчнасці паміж беларускім і расійскім бакамі. А тут на ўсясветным рынку попыт на калійныя ўгнаенні зменшыўся.
Надвор’е на калійным рынку не вельмі спрыяльнае і для расіян, і для беларусаў. Я думаю, падзенне акцыяў «Уралкалія»
адаб’ецца і на беларусах, бо тут усё ўзаемазвязана, а рынак усясветны адзін.