«Пінскдрэў» пераходзіць на «чатырохдзёнку»

Найвялікшае прадпрыемства краіны па вырабу мэблі пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень.



pinskdrev.jpg

Пяцідзёнка пакуль застаецца толькі ў «стратэгічных» цэхах холдынгу. Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі «Пінскдрэва».
У 2011 годзе, пасля выбуху на прадпрыемстве, кампанія ўвайшла ў структуру Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспаперапрам». Былы супрацоўнік кампаніі Дзмітрый Кудранок адзначае, што, на жаль, трагедыя на «Пінскдрэве» ніяк не паўплывала на кіраўніцтва, і ўсе сацыяльна-эканамічныя прапановы рабочых засталіся без увагі.
«Новае кіраўніцтва «Пінскдрэва», насуперак чаканням рабочых, працягнула тую ж палітыку сваіх папярэднікаў. Стала яшчэ горш. У сувязі з крызісам заробкі рабочых, у параўнанні з коштамі, ператварыліся ў нішто. Кіраўнікі завода ніяк не хацелі ісці на дыялог з працоўнымі і адказвалі на ўсё аднолькава: не падабаецца працаваць - звальняйцеся». Кіраўніцтва няздольнае арганізаваць збыт прадукцыі, якой загачаныя склады. Рабочыя «Пінскдрэва» паведамляюць, што «галаўны боль» прадпрыемства - гэта перапоўненыя склады. На іхнюю думку, кампаніі патрэбная мадэрнізацыя і новая палітыка мэнэджмэнту. Пакуль сітуацыя толькі пагаршаецца.
racyja.com