Расія хоча сабе беларускі БАТЭ
Расія хоча атрымаць сваю долю ў беларускім ААТ «БАТЭ». Пра гэта заявіў рускі пасол Барыс Грызлоў.
Расія прапануе
інвестыцыі ў развіццё вытворчасці Барысаўскага завода аўтатрактарнага
электраабсталявання (БАТЭ) пры ўмове ўваходжання ў склад акцыянераў
прадпрыемства. Пра гэта сказаў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Цікавасць да заводу Грызлоў патлумачыў тым, што «ёсць вельмі шмат прадпрыемстваў у Расіі, якія прымаюць гэтую прадукцыю і далей яе ўжо выкарыстоўваюць для вытворчасці канчатковых вырабаў». Акрамя таго, расійская сыравіна «займае не менш за 50, а то і 60 працэнтаў сабекошту вырабленай прадукцыі».
«Можна інвеставаць з боку Расіі ў развіццё вытворчасці БАТЭ. Гэта будзе азначаць ўваходжанне ў акцыянерны капітал. Думаю, што гэты кірунак таксама цікавы. Цяпер паміж Расіяй і Беларуссю няма нейкіх праблем ва ўзаемадзеянні», — сказаў Грызлоў, калі наведваў завод разам з кіраўніком Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным.
Паводле АФН