У Беларусбанку адмянілі абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі па картках
Беларусбанк у чацвер, 26 сакавіка, паведаміў на сваім сайце пра тое, што ўводзяцца абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі па картках. Аднак ужо ўжо на наступны дзень, 27 сакавіка, гэтыя абмежаванні былі скасаваныя.
Пра скасаванне абмежаванняў на валютна-абменныя аперацыі па картках паведамляе FINANCE.TUT.BY са спасылкай на інфармацыю з Беларусбанку.
— На бягучы
момант абмежаванняў не ўстаноўлена, — сказалі ў кантакт-цэнтры банка. Пазней
гэтая інфармацыя з'явілася на сайце банка.
Нагадаем, у папярэднім паведамленні гаварылася пра часовую забарону на зняцце валюты з рублёвых картак, пераводы з рублёвых карт на валютныя, папаўненне валютных карт рублямі і гэтак далей.
Раней валютна-абменныя аперацыі па картах таксама абмяжоўваў банк ВТБ Беларусь. Аднак пазней і гэты банк зняў такое абмежаванне — ды растлумачыў яго тэхнічным збоем.
Паводле finance.tut.by