У Беларусі адмянілі мінімальны спажывецкі бюджэт

У Беларусі з 15 лістапада адменены мінімальны спажывецкі бюджэт. Цяпер у краіне дзейнічае адзіны сацыяльны нарматыў — бюджэт пражытачнага мінімуму.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У сувязі з адменай МСБ мінімальная зарплата зараз будзе ўстанаўлівацца ўрадам зыходзячы з прагнознага паказчыка сярэдняй зарплаты па краіне на наступны год. МЗП павінна быць не ніжэй за 30% ад прагнознага значэння.
Таксама цяпер крытэрыем для вызначэння правоў грамадзян з малых населеных пунктаў на льготныя крэдыты на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў становіцца БПМ. Ён складае 3-разовы сярэднямесячны БПМ для працаздольнага насельніцтва за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць падачы заявы грамадзянамі на ўключэнне ў спісы для атрымання льготных крэдытаў.
Аналагічным чынам змяніўся крытэрый для аднясення грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных, якія маюць права на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве або набыцці жылля. Цяпер ім з'яўляецца 5-разовы памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва. Зменены і некаторыя іншыя крытэры.
reform.by