У Беларусі чарговы раз падаражэла паліва

Кошты зноў узняліся на адну капейку, паведамляе Радыё Свабода. Выключэннем стаў толькі кошт бензіну маркі АІ-92.

belneft_01.jpg

З 16 снежня на запраўках Беларусі кошт бензіну АІ-95 складзе 1,54 рубля, АІ-98 — 1,75. Дызельнае паліва зараз каштуе 1 рубель 54 капейкі за літар.
Апошні раз цана на паліва павялічвалася 9 снежня. Такім чынам гэта 27-ы рост цаны ад пачатку году — на 1 капейку.
«Белнафтахім» тлумачыць, што цана на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, за снежань-студзень гэтага году павялічылася ў адносінах да аналягічнага перыяду мінулага года ў даляравым эквіваленце на 27 адсоткаў, у рублёвым — на 37 працэнтаў.
«Зьмяненне цэнаў на нафтапрадукты працягваецца з мэтай кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны», — гаворыцца на сайце канцэрну.