У Беларусі даражэе гарадская тэлефонная сувязь і паштовыя адпраўленні

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю перагледзела тарыфы на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ № 84, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 снежня.

Фота: Белновости

Фота: Белновости

Дакумент уступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
У бліжэйшы час кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта» павінна вызначыцца, з якога чысла будуць павышаны тарыфы для кліентаў.

Гарадская тэлефонная сувязь


     Найменне паслугі электрасувязі агульнага карыстання           Старыя тарыфы (руб.)    Новыя тарыфы (руб.)    
       Абаненты, пераведзеныя на пачасовую сістэму аплаты размоў                
       Абанементная плата ў месяц за асноўны, уключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон індывідуальнага карыстання      2,81   3,08
       Абанементная плата ў месяц за асноўныя, уключаныя па спаранай схеме ў адну агульную абаненцкую лінію і маючыя розныя нумары тэлефоны індывідуальнага і калектыўнага карыстання     2,28    2,49 
       Пачасовая плата, за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння
 0,0059              0,0064


Абаненты, не пераведзеныя на пачасовую сістэму аплаты размоў

     Абанементная плата ў месяц за асноўны, уключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон індывідуальнага карыстання         3,97       4,35   
       Абанементная  плата ў месяц за асноўны, уключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон калектыўнага карыстання    6,06         6,64   
       Абанементная плата ў месяц за асноўныя, уключаныя па спаранай схеме ў адну агульную абаненцкую лінію і маючыя розныя нумары тэлефоны індывідуальнага і калектыўнага карыстання    3,0     3,28     


Міжгароднія тэлефонныя размовы, за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння

     без дапамогі тэлефаніста       0,0135       0,0145    
     з дапамогай тэлефаніста     0,0203    0,0218


З поўным спісам паслуг, на якія вырастуць тарыфы, можна азнаёміцца па спасылцы.
Апошні раз тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання змяняліся ў сакавіку 2017 года.

Паштовыя адпраўленні

Таксама пастановай МАРГ змяняюцца тарыфы на некаторыя паслугі паштовай сувязі. Так, вырастуць тарыфы на перасылку простых адпраўленняў па Беларусі. Зараз паслуга адпраўкі паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 грам для фізічных асоб складае 42 капейкі. Па новых тарыфах гэтая паслуга абыдзецца ў 48 капеек.
Апошні раз тарыфы на паслугі паштовай сувязі падымаліся ў Беларусі 2 красавіка 2018 года.
Нагадаем, з 1 лютага «Белпошта» ўвяла плату за захоўванне міжнародных заказных адпраўленняў. Кошт — 36 капеек з улікам ПДВ за кожны дзень захоўвання аднаго адпраўлення пачынаючы з 8-га каляндарнага дня. Раней падобныя тарыфы былі ўведзеныя на ўнутрырэспубліканскія заказныя адпраўленні.
Акрамя таго, уведзена плата за заяву, якую прыйдзецца пісаць беларусам, калі інфармацыя на міжнародным паштовым адпраўленні не сыходзіцца з дадзенымі на дакуменце, які сведчыць асобу.
Раней у Беларусі зацвердзілі антыінфляцыйную праграму. У сферы электрасувязі і паштовай сувязі запланавана дасягненне да 2020 года 100-працэнтнага ўзроўню кампенсацыі затрат на аказанне паслуг электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы на якія рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб цэнаўтварэнні, у тым ліку за кошт аптымізацыі выдаткаў.
Узровень кампенсацыі затрат РУП «Белпошта» за 6 месяцаў гэтага года на перасылку простых унутраных адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі склаў 92,1%, раней паведамілі ў МАРГ.
tut.by