У Беларусі павялічылася базавая велічыня
Базавая велічыня з 1 студзеня ў Беларусі павялічылася на тры рублі.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_hroszy___rubli___kapejki__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Пастанова ўрада аб павелічэнні базавай велічыні апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Год таму базавая велічыня ў нашай краіне павялічылася на 2 рублі і склала 29 рублёў, два гады таму — на 1,5 рубля і складала 27,5 рубля.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў. Сярод іх — штрафы, стыпендыі, дапамогі (у тым ліку па беспрацоўі) і іншыя выплаты.