У Беларусі створаць сістэму інфармацыйнага нагляду за таварамі
Адпаведны загад падпісаў Лукашэнка.
![download_148.jpg download_148.jpg](/img/v1/images/download_148.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Плануецца, што гэта павялічыць празрыстасць таваразвароту і будзе спрыяць добрасумленнай канкурэнцыі. Прычым не толькі ў Беларусі, але і на рынках дзяржаваў ЕАЭС.
Інфармацыйны нагляд азначае, што гаспадарчыя суб'екты будуць ствараць электронныя накладныя для пэўных групаў тавараў. Якіх менавіта - вызначыць Савет міністраў.