У Пінскім раёне пачнуць выраб першага беларускага каньяка

Неўзабаве на Пінскім вінаробным заводзе пачнецца выраб першага беларускага каньяка, які назвалі ў гонар Аляксандра Ізідара Скірмунта.

calvados.by

calvados.by

Гэта буйны землеўладальнік і прамысловец з Піншчыны, які тут у ХІХ стагоддзі заснаваў тры цукровыя, адну суконную і свечачную фабрыкі. Дзякуючы яму вёска Парэчча ператварылася ў адзін з самых прамысловых куткоў Беларусі.
Краязнаўца Антаніна Сідарук у каментары «Радыё Рацыя» адзначыла, што ўвесь род Скірмунтаў заслужыў годную памяць нашчадкаў:
Яшчэ ні ад аднаго чалавека не чула, каб ён гавырыў дрэннае слова ўвогуле пра ўсіх Скірмунтаў. У размове са старэйшым пакаленнем гаварылі, што Аляксандр Скірмунт перш за ўсё чалавек добры быў, добры ўладар, добры прамысловец. Ён многа што зрабіў для Парэчча. Гэта сапраўды была такая прамысловая вёска.
У Парэччы справу Аляксандра Ізідара Скірмунта працягнуў ягоны сын і ўнук Раман. Апошні вядомы не толькі як буйны прамысловец, але і выбітны палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі.
Каньяк «А. Skirmuntt» выраблены з маладога каньячнага дыстыляту, вытрыманага ў прысутнасці дуба. Напой вытрымліваецца тры гады, паведамляецца на старонцы Пінскага райвыканкама Укантакце.