Улады Беларусі не адмаўляюцца ад ідэі перакрыць транзіт газу ў Еўропу ў адказ на санкцыі
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што перакрыццё транзіту газу ў Еўропу — гэта толькі адзін з магчымых адказаў на санкцыі. Ягоныя словы прагучалі ў інтэрв'ю тэлеканалу RT Arabic.
«Што тычыцца заяваў прэзідэнта Лукашэнкі аб тым, што мы можам перакрыць пастаўкі газу на еўрапейскі рынак, то я хачу сказаць, што гэта толькі адзін з магчымых адказаў на тыя санкцыі, якія Захад увёў супраць Беларусі», — цытуе Макея REFORM.by са спасылкай на расійскую службу RT.
Са слоў Макея, у Мінску гатовыя супрацоўнічаць з усімі партнёрамі, але пры гэтым краіна будзе адказваць на ўсе санкцыі, якія ўводзяцца супраць яе.
Нагадаем, Лукашэнка ў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT распавёў, што перакрые транзіт газу ў Еўропу ў выпадку, калі будуць уведзеныя санкцыі, якія паставяць Беларусь у надзвычайнае становішча. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоўу адказ на гэта заявіў, што спадзяецца, што Лукашэнка не перашкодзіць Расіі выканаць абавязанні ў пастаўках газу ў Еўропу.