Улады Беларусі пачалі лічыць зарплаты ў рублях
Выручка на аднаго занятага ў эканоміцы Беларусі ў 2013 годзе павінна павялічыцца на 20% і скласці не менш за 48 тысяч долараў. Такую задачу перад урадам паставіў, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На думку намесніка кіраўніка ўрада, дасягненне гэтага паказчыка дасць магчымасць павысіць сярэднюю зарплату па краіне да 5,5–6 мільёнаў рублёў.

краіне да 5,5–6 мільёнаў рублёў.
"Дасягненне запланаванай выручкі на аднаго занятага ў эканоміцы дазволіць нам ужо сёлета значна павысіць жыццёвы ўзровень насельніцтва", — адзначыў намеснік
прэм'ер-міністра.
На сустрэчы віцэ-прэм'ера з кіраўніком дзяржавы размова таксама ішла аб мадэрнізацыі. Аляксандр Лукашэнка ўказаў на фармальны падыход да разлікаў па мадэрнізацыі, выяўлены
дзе-нідзе ў ходзе праверак, праведзеных Камітэтам дзяржкантролю.
"Аказваецца, не ўсё чыста і не ўсё прадумана... Вы памятаеце, на пасяджэнні Савета міністраў я папракнуў урад у тым, што занадта астранамічныя сумы налічылі на мадэрнізацыю. Я проста
хацеў крыху астудзіць запал ўрада, паказаўшы на тое, што мадэрнізацыя — гэта нятанны працэс, але, тым не менш, ён павінен быць рэальна пралічаным", — заявіў прэзідэнт
Беларусі.
Лукашэнка падкрэсліў, што за безумоўнае выкананне праграмы комплекснай мадэрнізацыі члены ўрада, чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў будуць адказваць асабіста.
Як перадаваў “Тэлеграф”, раней у сваіх абяцаннях па заробку беларускія ўлады і асабіста кіраўнік дзяржавы аперавалі сумамі ў доларах. Тым часам у сакавіку сярэдні заробак работнікаў у Беларусі склаў каля 4,7 мільёна рублёў.