З 1 студзеня адразу на пяць рублёў павялічыцца памер базавай велічыні
Згодна з пастановай беларускага ўрада, з 1 студзеня вырасце памер базавай велічыні. Цяпер базавая велічыня складае 32 рублі, а ўжо заўтра будзе 37. Павелічэнне адразу на пяць рублёў — найвялікшы аднаразовы рост з 2016 года.
![_hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg _hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Базавая велічыня — устаноўлены ў 2002 годзе замест мінімальнага заробку паказчык вылічэння памераў пенсій, стыпендый, дапамогаў, падаў, збораў і спагнанняў. Штрафы палітвязням вылічваюцца таксама адносна базавай велічыні, таму ў новым годзе вырастуць і яны.
Адзначым, што памер базавай велічыні пастаянна падвышаецца ў адпаведнасці з інфляцыяй. Напрыклад, у 2015 годзе ён складаў 18 рублёў (тады яшчэ 18 тысяч), а ў 2023 будзе ўжо 37. То-бок за няпоўных восем гадоў базавая велічыня вырасла ўдвая.
![Кацярына Барнукова: У 2023 годзе ВУП Беларусі можа вырасці на 3%. А можа і ўпасці на 10% Кацярына Барнукова: У 2023 годзе ВУП Беларусі можа вырасці на 3%. А можа і ўпасці на 10%](/img/v1/images/minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)