З 2019 году ў краінах ЕАЭС, у тым ліку ў Беларусі, могуць дазволіць анлайн-гандаль алкаголем і цыгарэтамі

Таксама ў інтэрнэце можна будзе гандляваць лекамі і ювелірнымі вырабамі, піша TUT.BY.

.

trade.jpeg


Аўтарамі ініцыятывы з'яўляюцца прадстаўнікі электронных гандлёвых пляцовак і асацыяцый, вытворцы, правайдэры лагістычных і плацёжных паслуг.
У дадзены момант Еўразійская эканамічная камісія збірае меркаванні прадстаўнікоў бізнесу ў краінах-удзельніцах ЕАЭС аб тых праблемах, якія замінаюць развіццю суб'ектаў лічбавага гандлю а таксама прапановы аб павышэнні хі прысутнасці на рынках краін ЕАЭС і выхадзе на глабальныя рынкі.
Напачатку лістапада на паседжанні экспертнай пляцоўкі па лічбавым гандлю ЕАЭС абмяркоўваліся прапановы па развіццю анлайн-рытэйла — на іх падставе і будуць уносіцца змены ў праект "дарожнай карты".
Як прапісана ў дакуменце з рэкамендацыямі, аб'ем продажаў праз іншаземныя гандлёвыя пляцоўкі на тэрыторыі ЕАЭС расце ў сярэднім на 30% у год. Пры гэтым у краінах ЕАЭС дзейнічаюць абмежавальныя меры па гандлю праз інтэрнэт, у прыватнасці, прамая забарона на гандаль пэўнымі тыпамі прадуктаў.
Па меркаванню аўтараў ініцыятывы, легалізацыя гандлю ў інтэрнэце алкаголем, табачнымі вырабамі, медыкаментамі і ювелірнымі выбарамі "дапаможа скараціць долю кантрафакта, павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць тавара, павялічыць даходы дабрасумленных прадаўцоў".