Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі Мінска скараціліся на траціну
За студзень-верасень 2015 года ў рэальны сектар эканомікі Мінска (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 6 млрд. 45,7 млн. долараў ЗША інвестыцый, што на 31,1% менш, чым за дзевяць месяцаў 2014 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Фота www.belaruspartisan.org
Асноўнымі інвестарамі арганізацый Мінска былі суб'екты гаспадарання Расіі (36,6% усіх інвестыцый), Вялікабрытаніі (27,2%) і Нідэрландаў (18%).
Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (41,8% усіх інвестыцый), транспарту (28%), сувязі (18,5%).
Валавое паступленне прамых замежных інвестыцый склала 74,2% усіх замежных інвестыцый. У параўнанні са студзенем—вераснем 2014 года паступленне прамых замежных інвестыцый знізілася на 35%.
Асноўнай формай прыцягнення прамых інвестыцый былі пазыковыя інструменты (82,9% агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Завінавачанасць за тавары, работы, паслугі ў аб'ёме валавога
паступлення прамых замежных інвестыцый за студзень—верасень 2015 года склала 3 млрд. 552,8 млн. долараў ЗША, ці на 38,2% менш, чым за студзень—верасень 2014 года.
Найбольшыя сумы прамых замежных інвестыцый былі накіраваныя ў арганізацыі гандлю (50,8% усіх прамых інвестыцый) і транспарту (37,4%).
Значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый з улікам завінавачанасці за тавары, работы, паслугі прамому інвестару паступілі ад рэзідэнтаў Расіі (48% агульнага аб'ёму прамых інвестыцый),
Вялікабрытаніі (35,5%), Кіпра (6%).
Іншых замежных інвестыцый (не ад прамога інвестара) атрымана 1 млрд. 558,7 млн. долараў ЗША, ці на 17,2% менш, чым за студзень—верасень 2014 года. На іх долю прыпадала 25,8% усяго валавога
паступлення замежных інвестыцый.
Марына Носава, БелаПАН