Запазычанасць беларусаў перад банкамі пабіла ўсе рэкорды

Нацбанк апублікаваў справаздачу, паводле якой па стане на 1 кастрычніка сёлета агульны аб’ём крэдытаў, якія атрымалі грамадзяне краіны, ужо складае 13 млрд 343,4 млн рублёў, паведамляе Белсат.

hroshy_16.jpg

Галоўная фінансавая ўстанова краіны палічыла ўсе без выключэння абязальніцтвы беларусаў перад банкамі. У прыватнасці, не толькі спажывецкія крэдыты і пазыкі на нерухомасць, але таксама і аўтакрэдыты, і карты растэрміновак. Лічба атрымалася даволі вялізная – амаль 13,5 мільярдаў рублёў.
Прычым гэтая лічба імкліва расце. Гэтак, з пачатку бягучага году грамадзяне краіны пазычылі ў банкаў 1 млрд 747 млн ​​рублёў.
Большую частку гэтай запазычанасці складаюць крэдыты на нерухомасць – 8 млрд 85,7 млн ​​рублёў. Акрамя гэтага, ажно 5 млрд 257,7 млн ​​рублёў беларусы па стане на 1 кастрычніка, пазычылі на спажывецкія патрэбы.
Беларусы актыўна бяруць крэдыты ўжо другі год. У выпадку, калі тэмпы крэдытавання паскорацца, Нацбанк дапускае магчымасць зрабіць правілы выдачы спажывецкіх крэдытаў больш жорсткімі.