Засталося два месяцы, каб абмяняць старыя грошы
31 снежня 2021 года завяршаецца перыяд абмену банкнот беларускіх рублёў узору 2000 года, нагадвае Нацбанк.
З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000, 200 000 беларускіх рублёў узору 2000 года будуць лічыцца нядзейснымі.
Указаныя наміналы банкнот можна абмяняць на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў касах Нацыянальнага банка без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароды. Абмен ажыццяўляецца ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.
Касы Нацыянальнага банка размешчаны ў Мінску па вул. Талстога, 6. Рэжым працы кас: панядзелак — чацвер з 9.00 да 16.00, пятніца — з 9.00 да 15.00, субота і нядзеля — выходныя дні.
Нагадаем, 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля. У абарачэнне выпушчаны сем наміналаў новых банкнот узору 2009 года – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.