ЗВР Беларусі паменшалі да мінімуму з 2011 года

Па выніках снежня 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 408,2 млн. долараў ЗША і на 1 студзеня 2016 года склалі $4,176 млрд.



zoloto1.jpg

Зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у снежні мінулага года было абумоўлена пагашэннем Беларуссю знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

У цэлым па выніках 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $883,3 млн., у нацыянальным вызначэнні — на $1248,4 млн.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыяла рэфінансаванне валютных абавязацельстваў Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам шляхам выпуску валютных аблігацый і прыцягнення крэдытных рэсурсаў у агульным аб'ёме каля $3,8 млрд.

Акрамя таго, падтрыманню міжнародных рэзервовых актываў спрыяла чыстая купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ў суме 230 млн долараў ЗША, якая сфарміравалася ў выніку перавышэння прапановы валюты над попытам на яе на ўнутраным валютным рынку.

nn.by