Жыць на 367 рублёў у месяц. Мінпрацы падлічыла мінімальныя спажывецкія бюджеты

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны абнавіла памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Так, МСБ для працаздольнага насельніцтва з 1 жніўня складзе 366 рублёў 80 капеек.



Мяркуецца, што менавіта столькі грошай трэба на набор прадуктаў і рэчаў для задавальнення базавых патрэбаў. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям'і з трох чалавек зараз складае 312 рублёў 24 капейкі. А вось мінімальныя выдаткі пенсіянера ў месяц знаходзяцца, на думку Мінпрацы, на ўзроўні 288 рублёў 3 капеек, дзіцяці да трох гадоў - 233 рублёў 11 капеек.


bez_imeni_3.jpg


Нагадаем, з 1 мая па 31 ліпеня МСБ для працаздольнага Насельніцтва быў 355 рублёў 27 капеек.
Паводле tut.by